Роднаму гораду прысвячаецца…

Са сцэны Людміла Анатольеўна ўспамінала сваё дзяцінства ў горадзе Дзятлаве, вуліцу Міцкевіча і родны дом, дзе яна расла. І вось ужо 40 гадоў, як яна звязана з харэаграфіяй, з танцамі. Людміла Анатольеўна ўпэўнена, што да любой справы трэба абавязкова падыходзіць прафесійна і з любоўю, толькі тады яна можа стаць сапраўдным мастацтвам. Паводле яе слоў, сапраўдны артыст, безумоўна, павінен быць не столькі таленавітым і здольным, колькі працавітым. Менавіта гэтыя якасці яна выхоўвае ў сваіх вучнях.

З глыбокай пяшчотай і любоўю Людміла Анатольеўна ўспамінала сваіх калегаў з 18 школы горада Гродна. Некаторыя з іх прыехалі падзяліць радасць і падтрымаць калегу. Гледачы былі захопленыя выступленнем скрыпічнага ансамбля “Багатель” – лаўрэатаў і дыпламантаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

“Я ўпершыню на такім канцэрце, які крануў мяне да глыбіні душы, – дзеліцца ўражаннем Наталля Мялейка. – Мая дачка з задавальненнем наведвае заняткі студыі, а я, як мама, назіраю велізарны скачок у развіцці не толькі пластыкі і паставы, але і добрых манер. А гэта вельмі важна для дзяўчынкі, асабліва ў наш час. Бязмерна ўдзячная за гэта педагогу”. Наталля Шымановіч любуецца сваім сынам і захапляецца канцэртам: “Гэта быў цёплы і душэўны творчы вечар нашага дарагога настаўніка, які змог згуртаваць дзяцей, бацькоў і жыхароў нашага гарадка”.

Лізавета Трайнель – прадстаўніца старэйшай групы “Сунічак” марыць стаць артысткай: “Мне вельмі падабаецца танцаваць, і я адчуваю радасць і шчасце, калі нам гледачы апладзіруюць. Я хачу, каб “Сунічкі” не распадаліся, каб мы былі заўсёды разам”.

Яўгенія Радомская лічыць, што танцавальныя навыкі спатрэбяцца заўсёды. “Нас ужо ведае ўвесь горад, – з гонарам заяўляе Жэня – старэйшая “Сунічка”, – таму што мы выступаем на ўсіх гарадскіх канцэртах. Гледачы рады нам, і ад гэтага мне вельмі прыемна. Хачу пажадаць усім нам стаць яшчэ больш вядомымі”.

Гэта быў цудоўны вечар, які падарыла ўсім нам Людміла Хрысценка, вечар дабра, міру, гарэзных усмешак і забіяцкага дзіцячага смеху. Вельмі складана стрымаць слёзы радасці, калі на сцэне выступаюць дзеці, а сярод іх і твая дачка…

Святлана УРБАН,
настаўніца сярэдняй школы №3 г. Дзятлава

Write a comment

Comments: 0